***

Лариса Рудковская Новикова
Няма багацця даражэй за памяць:
У ёй намаганняў нашых карані!
З глыбінь вякоў яна глядзіць вачамі
Усіх нашых продкаў у сёнішнія дні.
Мы помнім нашых прадзедаў наказы
І нас не пакідае пачуццё,
Што перад імі мы за ўсё ў адказе-
Звяраем мы па іх сваё жыццё!
Чытаем вершы Коласа, Купалы,
З Акінчыц адпраўляемся ў Ляўкі
І разумеем: нам пашанцавала,
Што ёсць у нас такія землякі!
Іх не змаглі зламіць выпрабаванні:
Яны, накшталт магутнейшых дубоў,
 У духоўнай сталасці былі перакананы
Свайго народа доблесных сыноў.
І мы не можам здрадзіці іх надзеям,
Мы не павінны забываць аб тым:
Каб смела ў вочы продкам мы глядзелі
Яны плацілі кожным днём сваім.