Ваша Вэаша. Мой дзед

Вероника Мусвидас
Нiканору Ягоравiчу Марозаву (1904-1988)
www.stihi.ru/avtor/pamiatinikanora

Мой дзед змагаўся за мяне,
Каб я шчаслівы быў,
Чытаў у кнiжках аб вайне
І мірны час цаніў.

Ён быў паэт… Адклаў пяро,
Не дапісаўшы верш,
Бо выбраў іншую з дарог -
Быць воінам найперш.

І кожны дзень ішоў у бой, -
Сябе не шкадаваў, -
Бо ваяваў за мой спакой,
За праўду ваяваў!

Дамоў вярнуўся ледзь жывы,
Начамi спаць не мог -
Такой цаною ад вайны
Мяне ён убярог…

Я свечку ў храме запалю,
Скрозь слёзы на вачах
Малітвай цiхай асвятлю
Дзядулі зорны шлях.