Родная мова

Алевтина Балванович
З чаго пачынаецца сцежка жыцця?
З голаса маці і мовы роднае.
У кожнай краіны і мова свая,
Самая лепшая і непаўторная.
З чаго пачынаецца сцежка жыцця?

З чаго пачынаецца сцежка жыцця?
З першага слова ці з першымі гукамі.
Гісторыя ў кожнага будзе свая,
Можам не стаць мы сусветна славутымі.
З чаго пачынаецца сцежка жыцця?

З чаго пачынаецца сцежка жыцця?
Звязана, можа быць, з першымі крокамі?
Ва ўсіх запаветная мара свая,
Можа, схаваная тымі аблокамі.
З чаго пачынаецца сцежка жыцця?

З чаго пачынаецца сцежка жыцця?
З мовы маёй беларускае, мілае.
Заўсёды на свеце знайдзецца свая
Родная мова, у нас – жураўліная.
З чаго пачынаецца сцежка жыцця?

З чаго пачынаецца сцежка жыцця?
Родная мова лунае над плёсамі,
У кожнай краіны мова – свая!
Хай пралятае мая пад нябёсамі,
Родная, хай пралятае над росамі,
Пераплятаецца з мілымі косамі!
З яе пачынаецца сцежка жыцця…