Святлее усход

Людмила Воронова Супрун
Святлее ўсход світанкам новым,
Расплюшчыў вочы дзень, як немаўля...
Сваёй прыгожай беларускай мовай
Спявае маці - родная зямля.

Гамоніць ветрык з кветачкамі ў полі,
Шумяць на ёй дубравы і лясы
Аб шматпакутнай беларускай долі
І непаўторнасці яе красы.

Яе ўслаўлялі Колас і Купала,
Яна - у кожнай кропельцы расы,
О! Як жа чалавеку трэба мала!
Вось толькі б чуць Радзімы галасы!

Ды любавацца мірным яе небам,
Пад клёкат белакрылага бусла,
Дзе пах дзяцінства, свежы водар хлеба
Вышэй уздымаюць кожны ўзмах крыла.
Мінск. 26.03.2015г.

Фото интернет.