Роднай мове

Геннадий Жигарев
Мова наша, ты лепшая ў свеце!
Я жадаю, каб у нас на зямлі
І старыя ўсе, і ажно ўсе дзеці
На табе размаўляць пачалі!
Але ж, так, на жаль, усе зноў
Не разумеюць гэтага людзі.
Яны, як раней, глядзяць на Арлоў,
Так, думаюць, лепей ім будзе.
Але засталіся ў нашай краіне,
Людзі, якія яшчэ не здаліся,
Што ведаюць: мова – яна не загіне,
Хоць некаторыя і адракліся...
І ад той старадаўняй Пагоні,
Сімвалу шчасця, свабоды і волі,
Нашу мову нясуць белы коні
І не згубяць, не страцяць ніколі!