Хацелася б...

Людмила Воронова Супрун
Хацелася б …

Хацелася б вельмі, каб ногі
Яшчэ патапталі дарогі,
Каб рукі з надзеяю зранку,
Штодня адхіналі фіранку.

Каб клікалі мары за дзверы
У мірнае заўтра  з даверам.
Каб грэла душа, што пад бокам,
І разам ішла - крок за крокам.

Каб смак да жыцця не губляўся,
А з часам і больш настаяўся,
Нібы каньячок для гурманаў,
Заўсёды быў госцем жаданым.

Каб шчасце, як гроначка вішняў,
Было не салодкім залішне.
А радаваў кожны дзянёчак
ЛюбЫм сваім позіркам вочак…

Мінск.12.03.2015г.