Охранница мечт на бел. яз

Людмила Воронова Супрун
Ахоўніца мрояў .

Ласкавы, пяшчотны твой дотык душы
Кранае балючае сэрца
І льюцца мелодыяй ноты ў цішы -
Святая вадзіца , здаецца...

І лекаў ніякіх не трэба з табой,
Усе адыходзяць хваробы...
Мой любы, жаданы і мройны герой,
О, як жа ты мне да спадобы...

А што накануе мне заўтрашні дзень?
Прыму, абы разам с табою
Плыла неўміручаю хваляю цень
Мая, як ахоўніца мрояў…
Мінск,09.03.2015г.

Фото интернет.