Аплывае свечкаю...

Людмила Воронова Супрун
Аплывае свечкаю жыццё...
1
Аплывае свечкаю жыццё -
З кожным годам болей грудаў з воску
І цішэй гук колаў ад павозкі,
Што вязе ахвяру ў небыццё…
2
Чым бліжэй той зоркавы сусвет,
Тым мацней аслеплівае вочы...
І глыбей правальваецца след
На гасцінцы, па якім мы крочым.
3
Мноства абвіло зямлю дарог,
Каб цяплом люцкім сагрэць клубочак,
А тэрмометр мае толькі Бог,
Каб рэгуляваць жыцця вяночак...
4
Каб зямное дрэва з веку ў век,
Зелянела кронаю нашчадкаў,
Трэба, каб карэнне чалавек
Замасціў цяплом з васкОвай кладкай.

фото интернет