У чаканнi дзяучыны

Владимир Михайлович Крюков
На мяне наляцела турбота.
Я не ведаў, куды сябе дзець.
Зноу загрызла вауком адзінота,
І яе немагчыма цярпець.

Я з табою чакаю спаткання,
Ды марудна хвіліны ідуць.
На мяне камары паляванне,
Зноу адкрылі і хутка з'ядуць.

Паплылі вось па небу аблокі,
Цеплы доджык павольна пайшоў.
І ня стала ўжо больш спякоты,
Я прытулак пад дрэвам знайшоў.

Па лістах моцна стукалі кроплі,
Абвясціў наваколле пярун.
Мае плечы да ніткі прамоклі,
Выглядаў як нязграбны лясун.

Навакол зіхацелі маланкі,
Здрыгануўся ад грому абшар.
І як быццам бы з божжай дзялянкі,
Дожджык сыпаў усё з шэрых хмар.

Час прайшоў, разам зніклі маланкі,
Навальніца кудысьці пайшла.
Неба стала, як чыстая шклянка,
Вось, а ты да мяне не прыйшла.