Мая Беларусь! Ты, як папараць-кветка!

Людмила Воронова Супрун
Мая Беларусь! Ты, як папараць-кветка,
Якую шукаем мы кожны гадок,
У ноч, на Купалу, у ліпені, улетку,
Сплятаючы справы ў агульны вянок.

Кідаем яго мы ў бурлівыя рэкі,
Дзе з іншымі разам плыве ўдалячынь,
Бо так павялося ад продкаў, спрадвеку -
Да шчасця нясе толькі гэтая плынь.

Не кожны вянок свой прытулак знаходзіць,
Калі распляцецца - загіне ў вадзе...
І з еднасцю так можа быць у народзе:
Не моцнаю будзе - спакой прападзе.

Вядома, што  цудаў ў жыцці не бывае -
І кветкі ад спораў не будуць цвісці,
Але, пакуль свята Купалля яднае,
Спрабуем і мы сваю кветку знайсці!

Мінск.03.03.2015г.