Штуршок

Александр Стасевич
Ад продкаў я сілу аднойчы адчуў:
Праменем праз цемру гадоў скіраваны
Штуршок атрымаў я, і зноў апантаны
Іх заклікам я ў прастору крычу.

Як хвоі з таполямі постаць трымаюць,
Ды Вітаўта помніць яшчэ які дуб,
Бацькі, чыю мову амаль збераглі.
Сыноў беларускіх жыццю навучаюць.

Як жыта народзіць, квітнее як лён,
Як трактар працуе ды цягне свой воз,
“Як ток нам па дроце святло ў дом прынёс,”
Як бусел тынкуе вясною свой дом...