Татава вiшня

Ирина Беларусова
ТАТАВА ВІШНЯ

   Бывай, зіма! Сонейка ласкава ўсміхаецца, птушкі шчабечуць, спяваюць, замест снега - лужыны. Паветра пахне вясною - блакітнай, зялёнай, з агеньчыкамі цяпла, дабра, адраджэння, таемства. Хочацца лятаць на крылах, жыць, кахаць, пазнаваць новае, незнаёмае! Але душа просіцца ў мінулае...
   Я еду на сядзібу маіх продкаў. Там жылі бабуля з дзедам, цёткі і дзядзькі, мой тата, туды я езділа ў маленстве на канікулы. А потым гэта месца стала татавай дачай. Як жа мы любілі збірацца на ёй вялікай сям'ей! Матуля і тата былі нашым сэрцам, нашым усім.
   Знаемы плот, лаўка. Дымавая труба ціха дрэмле... Няма каму тапіць печку. Перахваціла дыханне - хваляванне. Слёзы на вачах. Я іх не клічу, а яны тут як тут. І гэтак заўсёды... Прывітанне хата, зямля, сад! Прывітанне ўспаміны, мінуласць.
   Адчыняю браму. Рэшткі снега пад нагамі... Навокал усе шэрае. Ногі самі вядудь у сад. На прагалінах прабіваюцца парасткі кветак. Падымаю вочы і заміраю... Вішанька... Татава вішанька... Здаецца, ён пасадзіў яе нядаўна, але прайшло ўжо амаль чатырнаццаць гадоў, трынаццаць з якіх таты нямы на гэтай зямлі. А вішня жыве, за сябе і за бацьку! І гэту зіму добра перажыла. Праўда і маразоў вялікіх не было і зайцы не аб'елі, мабыць не згаладаліся...
   - Вішанька, вітаю цябе! Ты пазнаеш мяне? Гэта ж я, Ірынка, татава дачушка. Як ты, мая прыгажуня? Я сумавала па табе.
   Хутка вясна... Май... Расквітнееш белай квеценню. Водар твой будзе лятаць над зямлей і кружыць галовы закаханным. А ад прыгажосці тваіх кветачак будуць квітнець душы людскія. І можа хто-небудзь, скажа "Дзякуй" чалавеку, які пасадзіў цябе. А я не буду чакаць, я зараз кажу :
- Дзякуй татачка! За жыцце, за тое, што ты мой тата, што жыў чэсна, сумленна і сваім прыкладам вучыў і нас, тваіх дзяцей. Што прывучаў нас да працы і любіў, проста, як могуць любіць толькі бацькі. Я ведаю, тата, ты чуеш мяне! Я люблю цябе! І буду любіць і памятаваць да апошняга ўдыху.
   Ну што, душа, тваё жаданне здейснілася... Жыццё кліча, вясна кліча. Наперад, з памяццю ў сэрцы!


25.02.2015 г.