Я дачка свайго народа

Ирина Беларусова
Я ДАЧКА СВАЙГО НАРОДА

Я дачка свайго народа,
Дзіця рамонак, валошак, бяроз.
Звацца беларускай - узнагарода
Ад лёсу, зямлі і нябёс...
Я дыхаю водарам бэзу,
Чысцінёю блакітных азёр,
Старых замкаў белыя вежы
Хвалююць душэўны прастор...
Я слухаю клёкат бусла,
Любуюся жытам  літым,
Злятаюць,  ляцяць з вуснаў
Песьні над краем маім!
Люблю вёсак, сядзіб гасціннасць,
Веліч Мінска,  яго прыгажосць,
Святло  мовы, людскую сціпласць,
Купалля  - размах,  весялосць...
Я дачка свайго народа,
Дзіця рамонак, валошак, бяроз.
Звацца беларускай - узнагарода
Ад лёсу, зямлі і нябёс...

06.02.2015 г.

-----------------------
Картина Ядвиги Сенько "БЕЛОРУСОЧКА"