Балiць

Марта Ионова
Цвікі... у сэрцы і ў руках...
Баліць...
не акрыяю, мабыць, я ад подыху твайго-майго цяпла...
Яшчэ мацней баліць!..
І жудасна ставновіцца... і енчыць подых навальніц у маіх вачах...
Крычы, грамчэй крычы насуперак даждам!
Прабач, напэўна, болей не аддам сябе тваім рукам, чужым і незнаёмым ўжо рукам.
Стамлёны дзень адбіткам шэра-рознакаляровым ператвараецца ў цень
і смуткам напаўняецца крывавая ад недарэчнасці вада -
я не жыла тады... я не жыла... ты, разумеш, не жыла?!.
а зараз нават не магу...
Прабач за асалоду толькі чвэрці непунсовых вуснаў і стомленныя ногі, што не могуць болей падыйсці...
Прабач, што не кахала я цябе чамусьці...
А ты кахай!.. Кахай мяне ў адлюстраваннях брудных хмар,
кахай самотнай постаццю прывабных дам і ў творах вершавана-незнаёмых з'яў.
Цвікі... у сэрцы і ў руках...
Баліць...
баляць пустыя гукі несамлелай цішыні...
баліць сумленне і, акрэсленная горыччу, дваццатая вясна...

2007