А цi ж успомняць нас нашчадкi?

Галина Харитоненко Анкута
Нашто судзiць? Куды прыемней
На ўсiх з усмешкай пазiраць.
Усе мы – боскiя стварэннi,
I прыдзе час нам памiраць…

Каму – праз год, каму – праз сорак,
Але ж канец ва ўсiх адзiн:
Прах – у зямлю, душа – да зорак
Замчыць за некалькi гадзiн.

А цi ж успомняць нас нашчадкi
Праз пяцьдзесят цi сто гадоў?
Хто да адной нажывы падкi,
Не чуе неба вечны зоў.

I толькi тое застанецца,
Што ты жывым зрабiць паспеў.
Няхай апошнiм той смяецца,
Жыцця хто сутнасць зразумеў.



                2005