Лянота i сэнс жыцця

Галина Харитоненко Анкута
Нiчога не рабiць, вядома, можна,
Ды вынiк потым будзе нiякi:
Без працы – разумее гэта кожны –
Не вырастуць нi кветкi, нi гуркi.

Усё трэба рабiць своечасова:
Як снег сышоў – хутчэй у агарод!
Зямелька любiць працу, а не слова,
Працуй – i  будзеш сыты круглы год!

Калi вясной ты сеяць палянiўся,
Ды грады не палiў, не прапалоў,
Лiчы, што ты не проста памылiўся –
Ты сэнс жыцця, мой дружа, не знайшоў.

Любоў чакае кожная раслiна,
Ты з iмi, як з жывымi, гавары –
I ружа прыжывецца, i малiна,
Ты толькi iм любоў сваю дары!

I помнi: будзе там узнагарода,
Дзе ў працу ты душу сваю ўлажыў;
Спаўна адплоцiць шчодрая прырода,
Калi ты для яе тварыў i жыў.

01.06. 2012