Душа жыве

Галина Харитоненко Анкута
Ну як жа з гэтым можна прымiрыцца?
Учора мог ён жыць i працаваць,
I з жонкай пасварыцца, памiрыцца,
I радавацца мог, i гараваць…

Няма цяпер яго на белым свеце:
Зямелька прыняла яго труну –
Здаўна так павялося на планеце,
Нiхто не скажа: «Смерць я абману!»

Усiх нас у канцы яна чакае.
А што далей? – Не ведае нiхто.
Гавораць, што нас Бог там сустракае…
Ды хто нам скажа праўду, людзi, хто?

Цi ёсць там для душы якi прытулак?
Цi, можа, гэта проста ёсць КАНЕЦ?
На могiлках прыгожы закавулак,
Ды памяць, што ён добры быў хлапец…

Скажу я вам, аднак: куды прыемней
Нам верыць, што душа далей жыве!
Яе мы шлiфавалi не дарэмна:
Нiхто духоўны скарб не адбярэ!

                07. 01. 2012