Усё старэе з часам, i бярозка,
Што ў лесе ля сцяжыначкi расце,
Пра шлях жыццёвы – доўгi i няпросты –
Нам можа расказаць па берасце.
Калiсьцi ў маладосцi белым целам
Блiшчэла памiж сосен i дубкоў,
Да сонца дарасцi тады хацела:
Гучаў матывам шчасця вечны зоў.
Галiнак станавiлася ўсё болей,
Мацнелi з кожным годам каранi,
Iмкнулася душа ўгару да волi,
I лес яе ад ветру баранiў.
Сасёнкам, што вакол растуць, – удзячна,
Яна iм сыпле золата сваё…
А дзе ж той белы колер? Ён нябачны:
Зрабiўся чорна-шэрым за жыццё.
Не важна ўжо цяпер, якiя колер
I вопратка на целе дарагiм…
Iмкнулася бярозка ўверх да волi, –
Жыццё i не ўяўляецца другiм!
23. 01. 2014