Родная мова

Галина Харитоненко Анкута
«Галiнка, iдзi да матулi», –
Я першыя крокi раблю…
I моцныя рукi бабулi,
Што ловяць мяне, я люблю.
Мiнула ўжо шмат з таго часу,
Бабулi з матуляй няма…
Iсцi па жыццi не адразу
Без iх пачала я сама.
За першыя крокi i словы
Удзячна я родным сваiм,
Адкрыўся мне свет каляровы,
Цяпер я жыву ў сэрцы з iм.
I мову, што мне асвяцiла
Усе таямнiцы жыцця,
Бабуля мая падарыла –
Яе мiлагучней няма!
Напоўнена той дабрынёю,
Што ў сэрцы матулi была,
I той векавой цяплынёю,
Што ў роднай зямельцы жыла.
На ёй i складаю я вершы,
На ёй я люблю размаўляць,
Зрабiла з ёй крок я свой першы,
I з ёй буду я памiраць.
                9. 01. 2014