Кветка

Людмила Шаблыко
"Вецярочак мой каханы,               
Дзе падзеўся ты,духмяны?"
Смуткавала ціха кветка
І  чароўная  суседка.
"Адгукніся, адзавіся,
На мяне ты падзівіся. 
Гэтак я цябе чакаю,
Ў ночку гэту адцвітаю.
Не убачыш сваю птаху,      
Не  пачуеш  яе  паху.
Паспяшай ты,ветрык любы,
І ляці  ты  да галубы."
І не стала болей зваці -
Стала  кветка паміраці...