Зоська i Дзед Мароз - дзiцячы верш

Ирина Беларусова
ЗОСЬКА І ДЗЕД МАРОЗ

Пайшла Зоська зімой
У лес,
За каўнер  ёй снег
Залез,
Шыю  хутка  астудзіў,
Слязу сцюдзёную пусціў...
Яго сябар - тут, як
Тут,
Посахам па дрэвам -
Стук,
Замарозіў малой нос,
Белай барадой патрос:
- Ты навошта ў лес
Прыйшла
Без бацькоў, зусім
Адна?
Мо згубіцца захацела?
Што маўчыш? Пачырванела...
- Не маўчу я, Дзед
Мароз,
Паважаю    твой
Узрост,
Не варчы, не злуйся,
Лепей пераабуйся...
У ботах   холадна
Хварсіць,
Трэба     валенкі
Насіць,
Бо адмерзнуць твае ногі,
Настрой сапсуеш сабе трохі...
Рассмяяўся   Дзед
Мароз,
Зоську  на  руках
Панес:
- Пакажу ўсе, чым  багаты,
Потым завяду да хаты.

21.01.2015 г.