Душа просiць казкi...

Ирина Беларусова
ДУША ПРОСІЦЬ КАЗКІ...

Не шуміць бяроза
І не бродзіць сокам,
Галіны свае цягне 
К нябёсам высокім...
Скавана зямелька
Ланцугом марозным,
Лес насупіў бровы,
Паглядае грозна...
Снег - абібока
Ў срабрыстай футры
Спіць сабе салодка
Ў зімовым куфры...
Душа ж просіць казкі,
Цудаў, чараўніцтва,
Песен завірухі
Над ільдом празрыстым,
Белых пышных гурбаў,
Аж па самы дах
І праменняў шчасця
Ў любых вачах...

20.01.2015 г.