На Палацавай плошчы

Оксана Ярошенок
Гісторыяй спавітыя
Палацавыя вежы.
На дахах старажытных
Амаль  спыніўся час.
Магніцікі, набытыя
На неўскім узбярэжжы,
Так часта ва ўспамінах
Сюды вяртаюць нас.