***

Евгения Прокопчук
Не сваім душы не спатоліць.
Не хрысціцца  ў чужых крыніцах.
Не знайсці на чужыне долі –
На Радзіме б не быць чужынцам.
У падлюг не шукаць спагады.
Перад ворагам не скарыцца.
Не свае не асуджваць вады
І з няпраўдаю не мірыцца.
Не мірыцца са здрадай. Катам
Над бязвіннымі не рабіцца.
Класці сцежку да ўласнай хаты
І ў бацькоўскую не спазніцца.