Вясна маiх продкау...

Ирина Беларусова
ВЯСНА МАІХ ПРОДКАЎ...

   Подых струн... Чароўныя гукі... Можа гэта спявае поле? Ці пушча, балота, птушкі? Ці анёлы з нябёс? Не... Гэта пяе Вясна. Вясна маёй Зямлі, Вясна маіх продкаў.
   Рухі, цені... Бацькаў род - Скрыганы, Лапцы, Івановічы, матчын род - Гілепы, Сокалы... Няшмат я ведаю... Якімі вы былі? Мабыць, як усе - кахалі, жаніліся, нараджалі дзяцей, працавалі, змагаліся, гінулі, плакалі і гаравалі, смяяліся і радаваліся... Шмат пытанняў, а спытаць няма ў каго... Не, ёсць памяць сэрца. А яно памятае бацькаву працавітасць, дабрыню, чэснасць, шырату душы і матчыну пяшчоту, ласку, справядлівасць, мудрасць. Памятае іх любоў да роднай зямлі, да мовы, да людзей. А як прыгожа яны спявалі!:

- Чырвоная вішня
З-пад кораня выйшла.
Аддала мяне маці,
Дзе я непрывычна....

 Ці вось гэту:

- У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
- Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку...

    Успаміны... Як цёпла ад іх. І балюча, што ўсе ў мінулым. Але чаму ж? Не. У мяне ж ёсць сыны, будуць унукі, потым праўнукі ... Жыцце працягваецца. Пяе Вясна. Вясна маёй Зямлі, Вясна маіх продкаў.


18.01 2015 г.