Воук

Людмила Воронова Супрун
Зграя воўка запужала,
Хоча ў клетку пасадзіць,
Каб не выў на што папала,
Калі воўк жадае жыць...

Каб не скаліў свае зубы
На авечак, бараноў...
Паляўнічых енчаць трубы
Распалохваючы соў.

Заганялі небараку,
Пад сабой не чуе ног,
Стаў падобны на сабаку
І спінУ скруціла ў рог...

Ах, цяжкая воўча доля!
Каля логава - мядзведь...
Але лепш, чым у няволі,
Выбірае шэры смерць...

Прэ раз'юшанасць са скулаў,
У вачах адчай і злосць -
Супраць паляўнічых дулаў
І за права выбраць косць!

Неяк думае прарвацца,
Перабегчы ў лес другі?..
Дзікі звер не можа здацца,
Не прывучаны - "з рукі"...

Заганяла зграя воўка.
Няўжо лесу не відаць?
Хоць і ўзмылена галоўка,
Але мусіць воўча ўстаць!

Фото интернет.