Зоська i каток- дзiцячы верш

Ирина Беларусова
ЗОСЬКА І КАТОК

Сонечны праменьчык
Прысеў на каменьчык,
Там хвілінку адпачыў,
Ды пабег на дах танчыць...
Певень-гарлапан крычыць,
Толькі Зосенька маўчыць.
У яе прапаў каток,
Шэравокі пястунок...
Раніцай гуляць пайшоў,
Дасюль да хаты не прыйшоў.
Штосьці  трэснула здалек,
Можа гэта пястунок?
Паказалісь вушкі, хвост
І малы ружовы нос.
Зоська прыгае ад шчасця,
З ёю разам яе Васька.

12.01.2015 г.