Падпяразаў папругай
Жывот ад натугі.
Падпяразаў -
Браўно падняў.
Як яго падымалі
Чацвёра мужчын,
Ад натугі крычалі,
І каб быў рытм.
Вось то хата іх,
Тых чацвярых,
Хто быў у рабоце,
У працоўным поце.
Так, так, іх хата,
Бо руку прыклалі,
Бо жывот клалі,
Крычалі зухавата.
Пісаў пра хату калісьці
Бурачок Мацей такія пісьмы: .
"Хоць падруба згніла,
Ды яна мне міла."
І я працавала трошкі:
На падлогу цягала
Габляваныя дошкі,
Каб нага ступала
Роўна- роўна.
Мазалі націрала -
Вось то хата крэўна,
Вось то хата кроўна.
Крым, Данецк, Харкаў.
Там санаторыі - палацы.
Ад засілля алігархаў
Куды беднаму схавацца?
Дванаццаць паверхаў
Сам будаваў-хэкаў,
Мільярдэр працаваў,
Сам каменне цягаў?
Я вітаю Украіну,
Каторая дала
Сваймў беднаму сыну
Панскага дабра,
Каторая арыштавала
Багацея ліхога
І у пекла прагнала-
Туды і дарога.
Народу стагоддзямі
Не вырвацца было,
Бо не абскубалася
Панскае крыло.
Вольна ж ляталі
Па заграніцах,
Ды у Лету сканалі
Сытыя сківіцы.
Як я рада,
Што маё ненараджэнне-
Гэта божая парада,
Ратунак аб скляпення
Таго часу гістарычнага,
Бо, гордая душою,
І тварам слічная,
Была б я нямою,
Без пяра паэтычнага.