Минск - сталица мая

Людмила Воронова Супрун
Мінск - сталіца мая.

На скрыжалях вятроў
Талерантнай Еўропы
Б'ецца сэрцам пад дых
Мегагерцамі Мінск…
Сярод усіх гарадоў
Ён асобае пробы,
Палымнее на сонцы,
Як той абеліск…

Нібы светач у нОчы,
Яркай зоркай палае
І запальвае вочы
Ліхтарамі надзей…
Мінск - сталіца мая,
Што ўсіх нас яднае,
Праваслаўных, католікаў...
Розных людзей.

Ты апора гнязда,
Што завуць Беларуссю,
Шлюз надзейны маста
У абодва бакі,
Дзе транзітны цягнік
Паміж Польшчай і Руссю
Вас вітае заўсёды
У абедзве рукі.

Фото интернет.