Жито Рожь на белорусском

Микола Трофимчук
Жыта

Калі бедны духоўны спажытак –
Лепш Душу завядзіце… у жыта!
Там калоссе ёй нашапоча,
Чаго варта яна, чаго хоча…

Хоча ласкі Душа ды кахання –
Перад ёй жыта ложаю стане,
Хоча чуласці ды спагады –
Жыта боханам цёплым быць рада!

Хоча славы Душа, пашаны –
Жыта краем заможным стане!
Спавядлівасці, праўды захоча –
Жыта мужнасці ёй напрарочыць.

А, крый божа, захоча нягодаў,
Слёз, крыві – жыта стане няўродам!