Прыйшлi мы сення у гэту хату

Иван Супрунович
             Сястры Ганне -
             прысвячаецца.


     "I да старасцi вашай Я той
     самы буду, i да сiвiзны ва-
     шай Я ж буду насiць вас; Я
     стварыў i буду насiць, пад-
     трымлiваць i aхоўваць вас."
              Icai 46;4

Прыйшлі мы сёння ў гэту хату
Так дружна, нібы па зарплату.
Але зарплатай тут не пахне,
Тут іншы пах у місках чахне.

Хвалюе, дражніць смачна ў носе,
Хутчэй за стол гасцей ён просіць.
Сядайце, госцейкі, сядайце,
Пітво ў шклянкі налівайце.

Мы сёння будзем баляваць
І гаспадыньку віншаваць.
Дабра жадаць ёй будзем, шчасця,
І каб мінулі ўсе напасці.

Жадаць ёй будзем чыстым сэрцам,
Яшчэ сто лет каб не памерці,
Каб заўша ў хаце былі грошы,
Бо, меўшы іх, усім харошы.

Але, калі сказаць без жарту,
Адкрыць патрэбна праўды карту,
І гэта тая праўда будзе,
Што гаспадынька Бога любіць...

Жыве з багаццем непамерным –
Заўжды яно ёй будзе верным,
Не ўцячэ і ёй не здрадзіць,
Яна з ім справы будзе ладзіць.

Камусьці прыйдзе ў дапамогу
І краец хлеба дасць у дарогу.
Таму, хто смагне, – вады шклянку,
Стаяць не будзе ён на ганку.

Чым мае, шчыра пачастуе,
Параду дасць, штось прапануе.
Таго, хто мае ў сэрцы хцівасць,
Збянтэжыць Ганнушкі зычлівасць.

Хто толькі браць заўсёды хоча,
Пакруціць пальцам, зарагоча...
Але каб ведаў небарака,
Чым жораў розніцца ад рака...

Але не будзем больш пра гэта,
Бо сёння іншая ў нас мэта.
Сюды прыйшлі мы баляваць
І гаспадыньку віншаваць.

Не будуць гэта балі-гулі,
Што многіх у лапці абулі.
Зап’ем мы ежу сціпла морсам,
Каб нам падняцца зграбным торсам,

Каб розум наш застаўся чыстым
У гэты момант урачысты,
Каб здолелі ўсе паняць,
Што гэта значыць: пяць і пяць.

Калі паставіць лічбы побач –
Застаўся ззаду век рабочы,
І грамада, законным чынам
Дае жанчынам адпачынак.

І вось учора наша Ганна
Той статус атрымала з рана.
І зараз, хочаш вер не вер,
Яна ўжо пенсіянер.

Цябе, дачка, сястра і маці,
Віншуюць усе, і нават з зяцем.
Жадаюць добрага, зямнога,
Але ты хіліш да другога...

Табе ў жыцці пашанцавала,
Хоць роспачы было нямала,
Бо цяжкаю была работа
І не давала спаць турбота.

Дзяцей знайшла ты не ў капусце
І выхавала не ў распусце.
Усё, што мела, аддавала,
Сябе самой не шкадавала.

Парой здаваўся цяжкім лёс
І бракла хустачка ад слёз.
Але штось у жыцці трымала,
І зноў Гануля жартавала…

Такою помняць цябе дзеці:
І накрычыш, і зноў прывеціш.
Жывеш ты сэрцам і душой –
Мы ведаем цябе такой.

Далей такою заставайся,
Любі людзей, граху цурайся.
У час нястачы ці трывогі
Прасі ў Бога дапамогі.

Бо толькі Ён адзіны здольны
Зрабіць жыццё істоты вольным
Ад мітусні і ад спакусы,
У чым грашаць так беларусы.

Яны забылі, што ёсць душы,
Закрылі вочы, нават вушы,
Каб толькі Богу не паверыць
І на “авось” жыццё даверыць.

Кажы пра Бога, не спыняйся,
Яго любоўю суцяшайся.
Ён цераз нас ратуе душы,
Шле вернікаў на моры й сушы.

Бог кожнаму адкрэсліў месца
І сілы даў, крыжы каб несці.
Ніколі ты не сумнявайся,
Да Ісціны заўжды спяшайся.

Табе Гасподзь даў мір у сэрцы,
А з ім не страшна і памерці.
Ён адчыніў вароты рая,
І хай душа хвалу спявае.

Спявай аб Ім і днем, і ноччу.
Спявай і тым, хто чуць не хоча.
Спявай у спек і ў марозы,
Ды так, каб выступалі слёзы!