Беларускай мове

Людмила Воронова Супрун
Ты - родная! З нараджэння
Ўлілася з крывёю маці,
Таму да цябе - імкненне
І цяга, як к роднай хаце.

Гамоніць табою вёска,
Палі і лясы навокал.
За рэхавым адгалоскам
Іду к табе, крок за крокам.

І прагна збіраю словы,
Што так дарагія слыху,
Маёй беларускай мовы,
Бо ёй пачынаю дыхаць.

І нават калі давядзецца
Гутарыць на іншых мовах,
Ты будзеш бліжэй да сэрца
Гучаць беларускім словам.

Фото интернет.