Жил... на белорусском

Микола Трофимчук
Жыў…

Памяці сябра-паэта Уладзіміра Сітухі

Жыццё – нябесны падарунак:
Клубок жарсцей, спляценне спраў…
Паспеў ледзь выбраць накірунак,
Зноў спатыкнуўся – і не ўстаў…

На гэты раз ужо апошні…
Хоць меў сініцу не адну!
З’аруць нашчадкі тваю пожню,
Дзе падымаў ты цаліну…

Ішоў упарта і бясстрашна,
Араў і сеяў, зноў араў…
Прайшоў зямны – нямалаважны! –
Этап: жыў, сеяў, здабываў…