Жизнь на белорусском

Микола Трофимчук
Жыццё

На ўсё можна пакласці ёмкі дрын,
Сабе ж у грудзі кол забіць асінавы,
Ні вынікаў не ведаць, ні прычын,
А толькі слухаць вечны звон малінавы.

Як кажуць, можна жыць як набяжыць –
Пакаяцца, грашыць, ізноў пакаяцца…
І можна гэтак неймаверна жыць,
Што пекла нас ужо недачакаецца…

Жыццё – прывід… Тым больш – міфічны рай…
І ты плывеш, куды гне хвалі вецер,
За небакрай, хутчэй за небакрай,
Які ёсць самы прывідны на свеце!