вечная зорка

Юлия Левша
На небе зорка ззяе адзінока
Сярод змрачнелых шэрых хмар.
Яе з зямлі ўбачыць вельмі лёгка
Нам толькі трэба падняць твар.
Гэты агеньчык назіраў
За намі з радаснай усмешкай,
Як мы ў маленстве забаўлялі
Сябе гульнёй зімой у снежкі.
Мы будавалі хаткі ў гурбах снега,
Стваралі крэпасці са снежных валуноў,
Страсалі снегавыя шапкі з елак,
Ляцелі на каток  з усіх двароў.
Мы верылі ў казку, ў Снягурку,
Пісалі запаветныя лісты,
Якія запускалі самалёцікам у фрамугу,
А за акном лавілі іх бацькі.
А час ішоў: зіма ўжо ня тая,
Лісты мы адсылаем на email,
У сетцы елачку 2015 прыбіраем,
А зорка ярка ззяе і цяпер.