Хочу, чтобы всё было по-людски... на белорусском

Микола Трофимчук
Хачу, каб было ўсё па-людску…

З дзяцінства чытаў пра этрускаў…
А сэрца працягвала ныць:
Іначай, хіба, як па-людску
Ці можа на свеце што быць?..

Шумеры – народ старажытны…
А што пра Егіпт гаварыць!..
О, колькі ўсяго перажыта
Людзьмі! Што яшчэ перажыць?

Што продкам дамо на закуску,
Калі нам і ім гора піць?..
Па-людску, па-людску, па-людску,
Па-людску павінна ўсё быць!

Адкінем звярыныя хваткі,
Пакінем брахаць, енчыць, выць!..
Хачу, каб людскія парадкі
Усюды маглі ў свеце быць!

Каб тут, на зямлі беларускай,
Рабы паўставалі з кален…
Хачу, каб было ўсё па-людску!
А нелюдзям – ганьба і тлен!