***

Евгения Прокопчук
Не сваім душы не спатоліць,
Не хрысціцца ў чужых крыніцах.
Не знайсці на чужыне долі -
На Радзіме б не быць чужынцам.

У падлюг не шукаць спагады.
Перад ворагам не скарыцца.
Не свае не асуджваць вады
І з няпраўдаю не мірыцца.

Не мірыцца са здрадай. Катам
Над бязвіннымі не рабіцца.
Класці сцежку да ўласнай хаты
І ў бацькоўскую не спазніцца.