Дух на белоруском

Микола Трофимчук
Дух

Хто паверыць у версію гэту,
Калі версій, як бурбалак тых!..
Ён узрос па законах Сусвету,
Нарадзіўся ад духаў Святых...

Як, калі… Яму ведаць не трэба!
Ды аднойчы пачуў Ён адказ:
“Усе духі для нас – замест хлеба,
Элексір бессмяроцця для нас!

Ім жыць вечна – і нам дыхаць вечна!
Ты – адзін з іх і сам па сабе…
Быў пясчынкай –цяпер чалавек ты,
Твой ніколі не спыніцца бег!

Можаш Богам ты стаць, можаш – д’яблам.
Зорны шлях выбіраць вольны сам…”
Ён сумеўся: “Няўжо так аслаб я,
Каб сваім не аддзячыць багам?

За Сусвет светлы, зорны, бязмежны,
За бясконцы, празораны шлях…”
А каму падалося ўсё смешным –
Значыць, моцным быць не па зубах!