Давайте будем!.. на белорусском

Микола Трофимчук
Будзьма!

На гэтым і на тым улонні –
Будзьма!

На гэтым –
Не застыне пакуль кроў,
Пакуль бягуць,
Як кроў па жылах,
Будні,
Пакуль жыве і множыцца
Любоў…

На тым –
Пакуль са свечкамі маленне
Людзей яднае, дыхае Зямля…
Пакуль
Жыве і множыцца
Сумленне
і вабіць-кліча ў Вечнасць
Млечны Шлях!