Птушкай я...

Иван Супрунович
"Як сарна iмкнецца да водных
патокаў,так душа мая iмкнецца
да Цябе,Божа!" Пс.41;2


Птушкай я поляцеў бы у неба,
Каб пабачыць хутчэй там Хрыста.
Без Яго мне нiчога не трэба,
Без Хрыста я канверт без лiста.

Той канверт легка справiць у дарогу:
Трохi марак,а потым-пячаць.
Сцiслы адрас:"У неба,да Бога",
I памета:"Прашу шанаваць!"

Але я не хачу тым канвертам
Вандраваць па дарогах жыцця.
Ен нiкому не стане адметным,
Не паможа пазнаць сэнс быцця.

Я хачу быць адкрытай паштоўкай,
Каб любы мог яе прачытаць;
Што Хрыстос напiсаў унутры,звонку,
Кожнай справай сваей пацвярджаць.


А як не,дык хутчэй на каленi-
Дараванне у Бога прасiць,
Каб пазбавiў грахоунае ценi,
Што жадае Хрыста затулiць.

Бо у Iм толькi наша надзея,
У небе некалi у славе заззяць.
А пакуль на зямлi-добрай дзеяй
Будзем iмя Яго праслауляць.

Будзем помнiць-Хрыстос тых чакае,
Хто жадае Яму  паслужыць.
Хто любую магчымасць шукае
Верай,справай Хрысту дагадзiць.