Нет дураков! На белорусском

Микола Трофимчук
Няма дурных!

Што рэжа сёння ўлады слых?
“Няма дурных! Няма дурных!”

Ужо і той, хто доўга дрых,
Пачаў крычаць: “Няма дурных!”

Два словы б’юць пад самы дых:
“Няма дурных! Няма дурных!”

Гэй, бюракрат, чаго прыціх?
Сярод рабоў няма дурных!

Сярод старых і маладых
Няма дурных, няма дурных!

Для ўсіх – для гэтых і для тых –
Як гром гучыць: “Няма дурных!”

Усіх нас, як адзін уздых,
Кліч абудзіў: “Няма дурных!”