***

Василенко Яна
Нашы прадзеды і дзяды адваявалі нам мірнае неба,
Абаранялі Радзіму сваю, змагаліся за кавалак хлеба!

Колькі сыноў не прыйшло з вайны, пакінута колькі сірот!
Колькі матуль усё чакалі дзяцей, колькі прайшлі клапот!

Салдаты ішлі на вайну з моцнай верай у Бога,
Малітву чыталі яны за сяброў, каб светлая чакала дарога.

Сэрца балела за тых, хто дзяцінства з юнацтвам страціў!
Дзеці ішлі ваяваць на вайну, кожны ў снах перамогу бачыў!

Немцы палілі вёскі і расстрэльвалі бязлітасна ўсіх,
Забівалі сыноў на вачах бацькоў, няўжо няма сэрца ў іх?!

Як бы цяжка ні было на вайне, колькі б ні сустрэлі нягод,
У тэлеграме пісалі каханым сваім: “Мы станцуем яшчэ карагод!”

Жорсткасць, злосць і бессардэчнасць той вайны далёкай,
Пакалечыла сэрцы людзей, а матчыны слёзы рабіла ракой сінявокай!

Шмат часоў прайшло з таго часу, з часу Вялікай Айчыннай вайны!
Шмат помнікаў узведзена і твораў напісана, каб у памяці ўсё збераглі!

Вайна застанецца ў сэрцах кожнага ранай незагойнай,
Дзякуючы адважным продкам нашым, Краіна стала годнай!