***

Василенко Яна
У кожнага ў жыцці сваё жаданне
І мара ў кожнага свая.
Нехта хоча шчасце ў каханні,
Каб радасцю дзяліцца ўдвая.
Для некага багацце – сэнс жыцця,
З-за гэтага галоўнае не заўважаюць!
Іншы скажа: “ Быў бы здароў я!”
За гэта ўсе яго і паважаюць!
Маё жаданне застанецца тым жа,
Каб побач былі родныя мае!
У небе бачыць сонейка ўсмешку,
Насупраць добрыя вочы твае.
Штодзень малюся за бацькоў,
Каб здароўе з гадамі мацнела
І бяда не спасцігла сяброў,
А ўсмешка ў вачах зіхацела.
У кожнага ў жыцці сваё жаданне
І мара ў кожнага свая…