Пакланюся...

Людмила Воронова Супрун
Пакланюся радзімаму краю,
Любым сэрцу лясам і дубровам -
Той зямельцы, што ўсіх нас яднае
Беларускаю зычнаю мовай...

Пакланюся гасцінцам і сцежкам,
Роднай хаце, бацькам пакланюся,
Прыгажуні, з лагоднай усмешкай,
Што завецца маёй Беларуссю…

Мінск. 28.10.2014г.