Завiруха

Марина Влада-Верасень
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!..
Пані Восень, бач фарсуха, ізноў вальсы  з ветрам  кружыць…
Завіруха! Завіруха! Завірушыць завіруха!
Скрыпкі стогнуць  нудна,  глуха –  супыніся і паслухай…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!..
То смяецца, то злуецца,  то  сваволіць, то нядужыць…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!
Супыніся, бач і слухай – стогнуць скрыпкі, лісце кружыць…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!..