Поэтов тихих не бывает на белорусском языке

Микола Трофимчук
Паэтаў ціхіх не бывае

Паэтаў ціхіх не бывае,
Паэт – трыбун, грамадзянін…
Эпоха дыхае жывая,
І ён эпохі гэтай сын.

Яму смыляць эпохі болькі,
А сэрцу хочацца дабра…
Ён жыць спрабуе толькі-толькі,
А ўжо праславіцца пара.

Ён непаўторны, адмысловы,
Як і эпоха, як і свет…
Калі спачатку было слова –
Наступнай явай быў паэт.


Будзь вышэй!..

Калі на сэрцы тваім рана –
Пішы пра боль асэнсавана…
Пішы – сусветы варушы –
І будзь вышэй сваёй душы!