Из христианской любовной лирики. Она на белорусско

Микола Трофимчук
Яна

Яна не йдзе –
Плыве, як пава…
А ёй інакш і не з рукі!
Маўляў, на гонар маю права,
Маўляў, з дарогі, індыкі!

Хоць пашкадуе,
Што занадта
Ўжо непрыступная яна
І што, вядома, вінавата
Сама, што доўгі час адна…

Ды як інакш,
Калі ёсць вера,
Што сочыць сам Гасподзь за ёй,
Дзе дрэмле першародства неруш
Ў раі з цнатлівай чысцінёй;

Што калі прыйдзе
Міг той млосны –
Яна даверліва ўпадзе
На рукі лёсу… Таму ўзнёсла
Яна плыве, а не ідзе.