Спираль на белорусском языке

Микола Трофимчук
Сьпіраль

Не Сьмерць чакае нас, а Вечнасць –
Нам жыць, расьці, натхненне піць!..
Таму баяцца недарэчна –
Дарэчы верыць і… любіць.

Агмень у сэрцах узгарыцца,
Каб зразумець усе змаглі,
Як важна Вечнасці скарыцца
Яшчэ да скону на Зямлі.

Сканаць жа целам – не памерці,
Душою, Духам акрыляць!
Расці, тварыць у кругаверці
І па Сьпіралі той кружляць…