Агенства-ББС

Людмила Воронова Супрун
ББС
(баба бабе скажа).

Сядзяць пляткаркі ля акна -
Язык на падбародку.
У кожным доме хоць адна
Ды ёсць такая цётка.

Як над'зіральнікі ў турме,
Стрыгуць людзей вачыма,
Нават блыху не праміне
Іх язычок, магчыма.

Суседзям так надаядуць,
Такія вось бабулі,
Бо нават позіркам з'ядуць,
Калі не скруціш дулю.

Перамываюць косці ўсіх
Шпіёны с Бэбээсу…
Напэўна, бачылі такіх,
"Агентаў жоўтай прэсы".

І не даходзіць да дурнот,
Што іх абрыдла слухаць.
Сусед шукае кулямёт,
Каб выратаваць вуха.

Фота интернет