Дед Михед у интернет

Людмила Воронова Супрун
 Дзед Міхед у інтэрнэт.

Заляцаўся ў інтэрнэт,
Дзед, хоць слепаваты.
Прыкупіў сабе мапед
І падаўся ў сваты,
Да суседняга сяла,
Дзе жыла Марыля
(Незамужняю была,
У чаце гаварылі.)

На шляху ДАІ патруль
Запыняе дзеда,
З запытаннем праў на руль.
 - Я у свАты еду!..
І якія тут правЫ
У маім узросце?
Не згубіць бы галавы!
Не растрэсці косці?

Я бы пешшу не дапяў,
Змілуйцеся хлопцы!
Вельмі многа розных спраў,
Восень пэўна ў вёсцы.
Аднаму не пацягнуць
Без сваёй кабеты.
Адпусцілі дзеда "ў пуць" -
Даў на цыгарэты…

Дзед заехаў у сяло,
А затым у краму..
Выйшаў з крамы - павяло -
"Бах" плячыма ў браму…
І павісла на спіне
Тая брама ў дзеда…
Дзед газуе, люд кляне -
"Усё адно даеду!..

Хоць і сто гадоў жыву,
Але ёсць характар…"
Не прыкмеціў - на хаду
Улупіўся ў трактар...
Пераломаны мапед,
Спіцы і калёсы...
Разляцеліся ўшчэнт -
Мабыць, здзекі лёсу…

Але дзеда не спужаць,
На спіне гарцуе,
Хоць мапед і ён ляжаць,
Доктарка бінтуе…
Перавязаны ўвесь
Пакульгаў да клумбы -
Тут вяліся кветкі дзесь -
Від, як у Лумумбы…

Не зламіць нічым ваяк -
Кроў бурліць, як ў віры,
Без квяток тут, аніяк -
Дзед на гэта шчыры -
Назрываў вяргінь шматок
І палез ў кішэні.
Пашукаў румян для шчок,
Бляск для губ і цені…

Падарункі і букет -
Для сваёй каханкі...
Дзед прыклыпаў у абед,
Хоць збіраўся зранку…
Гаспадыня, хоць куды!
Запрасіла ў хату...
Ей за дваццаць тры гады -
Толькі што з дзяўчатаў...

І шукае жанішка
Па сваім узросце,
Фотакартку спадцішка
Дзеда рве ад злосці…
Во папаўся ў прасак,
Не гадаў, не ведаў,
Што ўсё скончыцца вось так -
Сорамам для дзеда…

Добра справа інтэрнэт -
Пагаворыш з кожным,
Паглядзіш на белы свет
Бедны і заможны,
Але ў ім падвохі ёсць -
І чужыя твары…
Кожны сябар, толькі госць,
Многа і ахвяраў…
Мінск.14.10.2014г.

Фото интернет.